М А Я   Б Е Л А Р У С К А Я   К Н I Г А

Гэта кніжная серыя выдавецтва «Папуры», якая ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі на наш погляд. На сённяшні дзень серыя налічвае 38 кніг. Наша мэта — папулярызаваць літаратурную спадчыну, якую мы маем.

Для нас гэта неад'емная частка нашага грамадства, яго індывідуальнасці і самасвядомасці. І наш гонар.

СЕРЫЯ «Мая Беларуская Кнiга» ўключае поўную спадчыну беларускай КУЛЬТУРЫ

Пачынаючы ад старажытных легенд, народных казак, твораў класікаў (як хрэстаматыйных, так і незаслужана забытых) і заканчваючы працамі сучасных пісьменнікаў.

На працягу 2 гадоў мы працавалі над праектам разам з такімі знакамітымі складальнікамі, як Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Леанід Баршчэўскі, Міхась Тычына і Уладзімір Сіўчыкаў.

Мы зрабілі ўсё магчымае, каб выпусціць якасныя кнігі.


ВЯЛІКУЮ ДАПАМОГУ Ў ГЭТЫМ ПРАЕКЦЕ АКАЗАЛІ НАШЫ ПАРТНЁРЫ:

Для нас гэта не проста чарговыя лагатыпы ў Інтэрнэце.

НАВIНЫ

1. Выйшаў другі выпуск серыі "Мая беларуская кніга" — восем новых кнiг. Мы хочам прыцягнуць увагу да беларускай класiкі разам з TUT.BY i таму робім якасныя артыкулы. Цi зацiкавяць яны людзей? Усе спасылкі будуць апублікаваны тут:

Писатель Виктор Мартинович: "Цензуры нет, но белорусскую современность стараются не трогать

"Можа, хопіць ужо пра саху ды лапці". Эксперты переписывают программу по белорусской литературе


2. Рыхтуецца шэраг конкурсаў з OZ.by i TUT.BY. Пiльна сачыце за нашымi сацыяльнымi сеткамi.

3. Выкладайце фотаздымкi кнiг з серыi "Мая беларуская кнiга" ў Instagram з хэштэгамi #mova i #ozbypopurri i атрымлівайце прызы. Падрабязнасці: www.instagram.com

4. Рыхтуйцеся прачытаць любімы верш на беларускай мове на вiдэа разам з TUT.BY. Самая шчырая праца атрымае прыз i будзе паказана ўсім чытачам партала.

Конкурс TUT: амаль 100 відэа і апошняя магчымасць выйграць 30 кніг беларускіх пісьменнікаў



Падпішыцеся на паштовую рассылку, каб даведацца пра навіны серыі:

I не забудзьцеся ўступіць у нашу групу ВКонтакте цi Facebook.



П Р Ы   П А Д Т Р Ы М Ц Ы

Ваша меркаванне аб серыі:

Гэта старонка створана: Hi, How Are You
© ТАА «Папуры», 2015